ІІ фестываль самадзейных калектываў беларускага зямляцтва

28 чэрвеня 2008 года ў Палацы культуры “Чырвоны кастрычнік” ў Маскве адбыўся Другі фестываль самадзейных калектываў беларускага зямляцтва Расіі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Камітэт міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі Масквы, Амбасада Рэспублікі Беларусі ў Расійскай Федэрацыі, Федэральная нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Расіі”, Маскоўскі фонд падтрымкі і развіцця міжрэгіянальных сувязяў “Супрацоўніцтва”.

 

Згодна жэрабю першым паказваў сваё творчае майстэрства фальклорны ансамбль “Купалінка”, які прадстаўляў Тальяцінскую гарадскую грамадскую арганізацыю “Цэнтр беларускай культуры “Нёман”.

 

Цюменская абласная грамадская арганізацыя “Нацыянальна-культурнае таварыства “Беларусь” камандзіравала для ўдзелу ансамбль беларускай песні “Лянок”, які мае назву “народны”, а  Абласная дзяржаўная ўстанова культуры “Новасібірскі цэнтр беларускай культуры” – народны фальклорны калектыў “Зязюля”, фальклорны калектыў “Золак” і фальклорны ансамбль “Чапурушка”, якія здзівілі гледачоў не толькі прыгожымі спевамі, але і цікавым расповедам аб асваенні беларусамі Сібіры.

 

Да слёз кранулі гледачоў песні ў выкананні народнага ансамбля беларускай песні “Крыніца”, які прадстаўляў Рэгіянальную нацыянальна-культурную аўтаномію “Калінінградскае зямляцтва беларусаў”, які больш за 11 год радуе сваёй творчасцю жыхароў Калінінградскай вобласці і Паўночна-Заходняй федэральнай акругі.

 

Яскравымі і запамінальнымі былі музычныя нумары студэнцкіх вакальных ансамбляў “Поспех” (Растоўская рэгіянальная грамадская арганізацыя “Саюз беларусаў Дона”), салісткі ўзорнага ансамбля народнай песні “Славяначка” Ульяны Іванцовай (Камчацкі саюз беларускага і велікарускага народаў), вакальнага калектыву “Белая Русь” (г. Самара), вакальнага калектыву “Сузор’е” (Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Севераморска”), народны ансамбль беларускай песні “Сябры” (Беларукі гісторыка-культурны цэнтр “Балтыка”, Башкартастан), салісткі ансамбля “Зоранька” Крысціны Нікіцінай (Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў г. Томска), ансамбля беларускай песні “Каларыт” (Кабардзіна-балкарскага грамадскага руху “За яднанне” – “Сябры”).

 

Сябры журы і гледачы былі прыемна здзіўлены тым, наколькі поўна атрымалася расійскім беларусам захаваць чысціню беларускай мовы і традыцыйныя беларускія напевы. Здзівілі ўдзельнікі фестывалю дэкорам і прыгожай вышыванкай з непаўторнымі арнаментамі, касцюмамі, большасць з якіх з любоўю зроблены рукамі самадзейных артыстаў, іх мамамі і бабулямі.

 

Працу журы ўзначаліла Народная артыстка Расіі, этнічная беларуска Ларыса Трухіна, чыя шматгадовая дзейнасць па прапагандзе культурнай спадчыны беларускага народа адзначана дзяржаўнай узнагароднай Рэспублікі Беларусь – медалём Францыска Скарыны.

 

Выступы ўдзельнікаў фестывалю былі настолькі файныя і арыгінальныя, што журы прыняло рашэнне вылучыць не аднаго, а адразу трох пераможцаў. Імі сталі Народны фальклорны калектыў “Зязюля” з вёскі Коўбаса Новасібірскай вобласці, беларускі хор “Купалінка” з Сыктыўкара і ансамбль народнай песні, музыкі і танца “Лянок” з Іжэўска. Яны наглядна прадэманстравалі пераймальнасць пакаленняў і глыбокія веды гісторыі беларускіх пасяленцаў у сваім краі, здзівілі прыгажосцю і шматвобразнасцю беларускіх напеваў.

 

Паводле сайта “Беларусы Масквы”