У Мінесоце памёр доктар медыцыны Мітрафан Рэпкаў Смаршчок

20 чэрвеня ў Мантысэла (Мінесота), памёр адзін з апошніх віленскіх беларускіх паэтаў перадваеннай пары Анатоль Бярозка (сапр. імя Мацей (Мітрафан) Рэпкаў—Смаршчок).

Пра гэта паведаміў у сваім ЖЖ тыдзень таму palaszuk, які меўся праводзіць абрад пахавання. Palaszuk дадае, «прашу малітваў за душу памёрлага слугі Божага Мацея Мітрафана, аднога з апошніх вуніятаў на эміграцыі. Мітрафан Рэпкаў Смаршчок 19 лютага 1915 года ў Падлессі (сёння Ляхавіцкі р н). Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэту, браў удзел у заходнебеларускім студэнцкім і грамадскім руху. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, быў дырэктарам медыцынскай школы. У 1944 г. зняволены немцамі і кінуты ў канцлагер.

Ад 1944 г. на чужыне. З 1948 г. у ЗША, пасяліўся ў Мінесоце, працаваў лекарам, стаў доктарам медыцыны. Яго імем названы (яшчэ пры жыцці) адзін з карпусоў медыцынскага комплексу ў Мантысела. Апошнія ўспаміны Мітрафана Рэпкава-Смаршчка друкаваліся ў кнізе А. Адзінца “Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў”, якую выдала “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2007 годдзе.

Паводле “Нашай Нівы”