22 чэрвеня ў цэнтральным парку Беластоку 24 год запар прайшло Свята беларускай культуры. Выступілі 32 творчыя калектывы з усёй Беласточчыны. Прысутнічала больш за 2000 гледачоў. Была арганізавана выстава-продаж беларускіх кніг, твораў беларускіх мастакоў і ўмельцаў.
Арганізатарамі свята з’яўляюцца Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) і Таварыства беларускай культуры (ТБК) ў Польшчы пры актыўным садзейнічанні Міністэрства замежных спраў, Пасольства і Генконсульства Беларусі ў Беластоку, фінансавай і творчай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі. З польскага боку фінансавую падтрымку аказалі Міністэрства унутраных спраў і адміністрацыі, маршалкоўская ўправа і прэзідэнт Беластока.
На адкрыцці свята прысутнічалі пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка, генкосул Беларусі ў Беластоку Міхаіл Аляксейчык, дэпутаты Сойму Польшчы.
Паводле амбасады Беларусі ў Польшчы