Польшча прапануе перагледзець пытанне з санкцыямі супраць Беларусі

Польскія дыпламаты ў Бруселі праводзяць перамовы з калегамі з іншых краін ЕС пра адмену ці паслабленне эканамічных і палітычных санкцый супраць Беларусі.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Польшчы Пётр Стаханчык. На яго думку, санкцыі супраць Беларусі не прынеслі жаданага выніку.

Расійскае выданне "Новые известия" цытуе словы прадстаўніка МЗС Польшчы, які кажа, што гэтыя санкцыі толькі ўмацавалі пазіцыі Масквы ў Беларусі.

Польскія палітыкі намагаюцца пераканаць краіны ЕС, што Беларусь можна ўключыць у новую праграму "ўсходняга партнёрства". Яны лічаць, што сігналам да пачатку "адлігі" ў адносінах ЕС і Беларусі могуць стаць восеньскія выбары ў Палату прадстаўнікоў.

Паводле “Тэлеграф”