Нямецкая служба акадэмічных абменаў дала стыпендыі тром выпускнікам беларускіх школ

У гэтым годзе Нямецкая служба акадэмічных абменаў ўпершыню дала стыпендыі на атрыманне першай вышэйшай адукацыі ў Германіі тром выпускнікам беларускіх школ.Такія стыпендыі атрымалі два жыхара Брэсцкай вобласці і адзін мінчанін. Яны навучаліся ў спецыяльных класах, дзе выкладанне вялося на расейскай і нямецкай мовах, і была магчымасць атрымаць дыплом па нямецкай мове.Апроч атрымання вышэйшай адукацыі па любой спецыяльнасці, стыпендыяты змогуць атрымаць вопыт міжнародных камунікацый, пазнаёмяцца з культурай і жыццём Германі, што павінна дапамагчы ім у далейшай прафесійнай дзейнасці на радзіме.Акрамя трох стыпендый выпускнікам школ, у гэтым годзе нямецкая служба прызначыла каля 150 стыпендый для беларускіх студэнтаў, выпускнікоў ВНУ і вучоных. Яны разлічаны на знаходжанне ў Германіі ад 6 месяцаў да 2 год.Выдзяленне стыпендый адбывалася на конкурснай аснове. Пры гэтым камісія, у склад якой уваходзілі беларускія і нямецкія спецыялісты, улічвала кваліфікацыю прэтэндэнтаў, іх акадэмічныя поспехі, веданне нямецкай мовы. Штогод у Беларусі прызначаецца каля 1400 такіх стыпендый.Сертыфікаты аб атрыманні стыпендый Нямецкай службы акадэмічных абменаў былі ўручаны ўвечары 29 траўня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханэса Раў. Цырымонію ўручэння праводзілі намеснік пасла Германіі ў Мінску Фрыд Нільзэн і кіраўнік інфармацыйнага бюро нямецкай службы акадэмічных абменаў у Мінску Міхаэль Клеес.Паводле “Белорусских новостей”