Літоўскія яхтсмены здзейсняць кругасветнае плаванне ў гонар тысячагоддзя першай згадкі пра Літву. Нагадаем, яно будзе адзначацца ў 2009 годзе. Падарожжа літоўскія спартсмены мяркуюць завяршыць за 155 дзён: яно стартуе 5 кастрычніка сёлета, а закончыцца 23 чэрвеня наступнага года. Арганізатары мяркуюць, што яхтсмены наведаюць літоўскія дыяспары ў 24 дзяржавах свету, інфармуе БЕЛТА. На жаль, не паведамляецца, ці будзе адзначацца ў Беларусі 1000-годдзе першай згадкі Літвы ў летапісах і хроніках. Як вядома, наша краіна была асноўным складнікам Вялікага княства Літоўскага, а старабеларуская (літоўская) мова была дзяржаўнай ў ВКЛ.
Паводле “Еўрапейскага радыё для замежжа”