“Плошча” Хашчавацкага на кінафестывалі ў ЗША

На міжнародным кінафестывалі Silverdosc, які з 16 па 23 чэрвеня пройдзе ў Вашынгтоне, Беларусь прадставіла дакументальная стужка Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Амэрыканская публіка змагла пабачыць “Плошчу” 18 чэрвеня. На прэм’еру “Плошчы” ў ЗША прыляцеў і сам рэжысэр. Фестываль Silverdosc ладзіцца шосты год. У мінулым годзе ў ім прыняло ўдзел каля 100 фільмаў з 43 краінаў свету, сёлета ў конкурсе брала ўдзел 122 карціны. Штогод на фэст з розных куткоў свету з’язджаецца каля 1000 рэжысёраў, а кінасеансы наведвае больш за 20 тыс. чалавек. У мінулыя выходныя ў царкве Святога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбыўся паказ стужкі “Дзень Волі” Юрыя Хашчавацкага для беларускай дыяспары ў Амерыцы.

Паводле “Польскага радыё для замежжа”