Салідарнасць у Варшаве

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве адбыўся традыцыйны пікет салідарнасці з сем’ямі зніклых беларускіх палітыкаў і палітвязняў.

16 чэрвеня, як і 16-га дня кожнага месяца, беларусы, якія жывуць у польскай сталіцы, прынеслі да амбасады Беларусі ў Варшаве транспарант з надпісам «Свабоду Казуліну», партрэты Юрыя Захаранкі, Змітра Завадскага, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Генадзя Карпенкі і Ірыны Казулінай.

Паводле сайта “Мы памятаем”