У Беластоцкім універсітэце знікне кафедра беларускай культуры

Кафедра беларускай культуры знікне ў беластоцкім універсітэце. Яна існавала з 1997 года. На мінулым тыдні кіраўнік кафедры, прафесар Яўген Мірановіч абвясціў супрацоўнікам, што яна будзе расфармавана. Паводле яго словаў, такое рашэнне выклікана тым, што ад некалькіх гадоў кафедра не займалася працай, звязанай з беларускімі пытаннямі. "Да Беларусі няма цікавасці. Так, у мінулым годзе не было ахвотных вывучаць беларускую філалогію, таму не было набору, і цяпер мы не маем першага курсу", - кажа прафесар Мірановіч. Аднак супрацоўнікі кафедры, а іх пяць, чалавек, з пазіцыяй Яўгена Мірановіча не згодныя. Яны лічаць, што кафедру важна захаваць "як цэнтар беларусістыкі на Беласточчыне". Паводле “Наша нівы”