Польскія консульствы арганізуюць летнія лягеры ў Беларусі

Польскія консульствы ў Беларусі арганізуюць летні адпачынак для дзяцей з польскіх сем'яў. Генеральны консул у Мінску Кшыштаф Свідэрэк сказаў Польскаму радыё, што дзеці, якія летам ня змогуць паехаць у Польшчу, таксама ня будуць нудзіцца. Польскія консульствы падрыхтавалі шмат цікавых прапановаў на два вакацыйныя месяцы.К. Свідэрэк: Для дзяцей, якія па розных прычынах ня могуць выехаць у Польшчу, будзем арганізаваць некалькі лагераў на месцы. Гэта будзе адпачынак, спалучаны з экскурсіямі, з наведваннем Беларусі, а перадусім месцаў нейкім чынам звязаных з польскай гісторыяй, напрыклад, экскурсія шляхам Адама Міцкевіча. Сёлета на летні адпачынак у Польшчу паедзе некалькі тысяч дзяцей з польскіх сем'яў у Беларусі. Сярод іх знаходзяцца таксама хворыя дзеці, якім будзе забяспечана медыцынская апека ў Польшчы. У арганізацыі вакацый для дзяцей з Беларусі дапамагаюць польскія няўрадавыя арганізацыі і муніцыпалітэты.Паводле “Польскага радыё для замежжа”

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение