Мітынг ў Нью-Ёрку

Нягледзячы на моцны дождж, 15 чэрвеня 2008 года Згуртаванне Беларускай Моладзі ў Амерыцы разам з Беларуска-Амерыканскім задзіночаннем правялі мітынг у падтрымку свабоды веравызнання на Беларусі і ў падтрымку змагання моладзі на Беларусі за незалежную і дэмакратычную Беларусь! Мітынг прайшоў у Нью-Ёрку ля штаб-кватэры ААН. Напачатку мітынгу да прысутнай моладзі звярнуўся старэйшы беларускі эмігрант ЗША 93-гадовы Антон Шукелойць. Звярнуўшыся са зваротам да моладзі на Беларусі, ён сказаў, што ня гледзячы на свае гады, ён заўсёды будзе стаяць поруч з моладдзю ў яе змаганні за Беларусь! Арцібіскуп Беларускай Аўтакефальнай Незалежнай Праваслаўнай Царквы Юры Рыжы падтрымаў усіх беларускіх хрысціян, сказаўшы ў тым ліку і тое, што бязбожная ўлада, якае пілуе крыжы па зніклых і забітых. Закончыў мітынг старшыня Згуртавання Беларускай Моладзі ў Амерыцы Мікалай Цімашэнка, выказаўшы падтрымку беларускім хрысціянам. Ён распавёў пра практычныя крокі па прыцягненню ўвагі амерыканскіх уладаў да сітуацыі з правамі хрысціян на Беларусі, пра кампанію па збору подпісаў пад зваротам у Кангрэс з мэтай разглядзець сітуацыю з правамі хрысціян на слуханнях у Кангрэсе ЗША. Сябры БАЗА і ЗБМА выказалі сваю салідарнасць актывісту Маладога Фронта Івану Шыле і ўсім маладым людзям, якія змагаюцца за Беларусь.Паводле “Згуртавання беларускай моладзі ў Амерыцы”