Нямеччына падтрымала польска-швецкі праект "усходняга партнёрства"

Польска-швецкі праект "усходняга партнёрства" падтрымала Нямеччына. Пра гэта ўчора заявіла ў Гданьску канцлер Ангела Меркель на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ерам Польшчы Дональдам Тускам.Нагадаем, "усходняе партнёрства" прапануе стварэнне форума рэгіянальнага супрацоўніцтва краін ЕС з Украінай, Малдовай, Грузіяй, Азербайджанам і Арменіяй, а таксама - пакуль толькі на экспертным узроўні – з Беларуссю.Як паведамляе РИА "Новости", рэалізацыя праекта мусіць прывесці да адмены візавага рэжыму ЕС са згаданымі краінамі, а таксама да стварэння зоны свабоднага гандлю паслугамі і таварамі.Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”