Кангрэсу новай дыяспары Беларусі паабяцана падтрымка Еўракамісіі і МУС Эстоніі
Еўракамісія і МУС Эстоніі паабяцалі падтрымку кангрэсу новай дыяспары Беларусі. Аб гэтым кажа ў вітальным звароце камісар ЕС па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер, які паступіў у адрас арганізатараў кангрэса, паведамляе БелаПАН.“Я вітаю ўнёскі вашай краіны ў працэс стварэння дэмакратыі ў Беларусі”, — распавядаецца ў лісце Б. Ферэра-Вальднера. Еўракамісар таксама адзначае важнасць працы з маладым пакаленнем беларусаў, у тым ліку з тымі, якое жыве па-за межамі радзімы.Нагадаем, Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША адбываўся 1-4 траўня ў Таллінне пад эгідай МУС Эстоніі і групы "За свабодную Беларусь", якая дзейнічае ў эстонскім парламенце. У працы кангрэса ўдзельнічалі дэлегаты з Швецыі, Літвы, Польшчы, Фінляндыі, Нямеччыны і ЗША, а таксама прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці. Асноўнай мэтай сустрэчы стала стварэнне сеткі эфектыўнага ўзаемадзеяння паміж прадстаўнікамі маладой беларускай дыяспары. Як адзначыў у інтэрв’ю БелаПАН дэпутат эстонскага парламента, старшыня грамадскага аб’яднання “Адкрытая Рэспубліка” Яўген Крыштафовіч, грамадзянская супольнасць Эстоніі ўсяляк падтрымлівае ініцыятывы па аб’яднанню маладой беларускай дыяспары. Па яго словах, у свой час менавіта эстонскія НДА пераканалі ўрад у неабходнасці запрасіць на вучобу студэнтаў з Беларусі, якія ў сябе на радзіме падпалі пад пераслед за палітычныя погляды. “Сыходзячы з свайго гістарычнага вопыту, – адзначыў Я. Крыштафовіч, – эстонцы добра памятаюць, якую важную ролю ў пабудове свабоднай і дэмакратычнай дзяржавы сыгралі нашы суайчыннікі з-за мяжы, якія вярнуліся на радзіму пасля аднаўлення незалежнасці”. У якасці прыкладу парламентарый прывёў сучаснага прэзідэнта Эстоніі Томаса Хэндрыка Ільвеса.Паводле “Беларускіх навінаў”