Дзейнасць Таварыства беларускай культуры ў Літве

“Каб было ўсё гучней і ўрачысцей,Не тлуміся, рабі ўсё прасцей:Пляц расквець, ды трыбуну начысці,Ды пакліч ганаровых гасцей"...(Генадзь Бураўкін)Канец траўня пачатак чэрвеня стаў асабліва багаты ў Таварыстве Беларускай Культуры на сустрэчы і розныя мерапрыемствы.

Апошняе было прысвечанае Леваніду Каралю, у гэтым годзе яму споўнілася б 85. Л.Кароль вучань Віленскай беларускай гімназіі, нашчадак настаўніка гэтай гімназіі, актыўны беларускі дзеяч канца 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. "У інстытуце электраграфіі працуе беларускі патрыёт",- так сказаў Хведару Нюньку ягоны стрыечны брат, які ў той час працаваў разам з Л.Каралём. У Вільні пачалі ўзнікаць першыя суполкі, адной з іх было ТБК, якім кіраваў Хв.Нюнька. Першае знаёмства перарасло ў цеснае сяброўства. Л.Кароль быў добрым дарадчыкам старшыні, пазней- галоўным карэктарам і аўтарам старонкі "Беларус Віленшчыня", ў таварыстве пачалі выходзіць першыя кніжкі, газета "Рунь". Л.Кароль уваходзіў у рэдкалегію, доўгі час быў салістам хору "Сябрына", дапамагаў у выбары рэпертуару, разам з ім заўсёды прыходзіла і ягоная жонка. Таварыства атрымала сваё памяшканне, дзякуючы мэтанакіраваным дзеянням старшыні, было цяжка. але тады было і цікава. Адраджалася беларускае жыццё пасля амаль 50 гадовага маўчання.

На імпрэзе пра Л.Караля расказаў Хведар Нюнька. "Прайшло амаль 10 гадоў, як не стала Леваніда Сымонавіча, а яму замены няма". На імпрэзе прысутнічала жонка Зінаіда Кароль. Напрыканцы паказалі стужку, на якой Л.Кароль паказваў могілкі на Ліпоўцы вучняў і настаўнікаў ВБГ, на Радуніцу я з вучнямі хадзіла і на магілу Л. Караля, яго помняць удзячныя нашчадкі.

У траўні споўнілася 40 гадоў з дня заснавання гісторыка-краязнаўчага музея ў Дзятлаве, яго заснаваў Міхась Петрыкевіч, доўгі час працаваў дырэктарам, праводзіў экскурсіі, апонія гады жыцця жыў у Вільні ў дачкі Святланы Петрыкевіч-Красоцкай, хутка і ў Вільні далучыўся да актыўнай дзейнасці па адраджэнню беларускай культуры, на колькі пазваляла здароўе прыходзіў у таварыства, у Вільні ён знайшоў апошні прытулак. Пра бацьку расказала Святлана Красоцкая, выступленне было цікавым, эмацыянальным, зачытала ўрыўкі з артыкула Вольгі Іпатавай, успомніла дзяцінства ў Дзятлаве, сяброўства бацькі з Янкам Брылём і Ул.Калеснікам, з якім разам вучыўся ў настаўніцкім інстытуце.Імпрэза закончылася за кубкам гарбаты, прысутныя доўга не разыходзіліся.У пачатку чэрвеня група актывістаў ТБК ладзіла вандроўку на гарадзеншчыну. Галоўная мэта падарожжа – сустрэча з Алесям Белакозам, у гэтым годзе яму споўніцца – 80, наведалі музей у Гудзевічах, для нас правёў экскурсію сам заснавальнік музея Алесь Мікалаевіч, гэта для нас было галоўнае, асабіста я Гудзевічы наведала ўжо пяты раз, сюды прыязджаю, як на святыя мясьціны – у Полацак, ці Будслаў. Алесь Белакоз увекавечыў сваіх землякоў. Мы наведалі радзіму Міхася Явара, пахадзілі яго сцежкамі жыцця. Перш чым ладзіць экскурсію адбылося некалькі сустрэч з гісторыкам і краязнаўцам гарадзеншчыны Ул. Хільмановічам, сябрам нашага таварыстьва. Ён чакаў нас на вакзале ў Гародні, адкуль і пачалася наша экскурсія па гістарычных мясцінах горада, пабывалі ў Каложскай царкве, спаткаліся з паэткай Данутай Бічэль-Загнетавай, у 90-я гады яна прыязджала ў Вільню, першая сустрэча адбылася з беларускай грамадскасьцю ў палацы прафсаюзаў, таму і на сустрэчы ў Гародні шмат было пытанняў, успамінаў, прыехалі прыхільнікі яе творчасці, таму наша сустрэча працягвалася яшчэ доўга на кватэры Уладзіміра Хільмановіча, паэтка падаравала нам свой апошні зборнік вершаў "Ойча наш", у цесным коле цытавалі яе вершы, пазнаёміліся з апошняй кнігай прозы і ўспамінаў Дануты Загнетавай. Гэтым разам мы не заходзілі ў музей Максіма Багдановіча, бо для беларусаў Вільні музей М.Багдановіча ў Гарадні асацыруецца з яго заснавальніцай і дырэктарам Данутай Бічэль. Наша сустрэча была не апошняй, абавязкова адбудзецца прызентацыя яе кнігі, якая пакуль у адзіным экзэмпляры, магчыма ў Вільні, куды яе запрасіў старшыня таварыства. Ён з сябрамі нас гасцінна прыняў на начоўку. На наступны дзень наша вандроўка працягвалася па гарадзеншчыне, Ул.Хільмановіч распрацаваў план маршруту і разам з намі паехаў. Першы прыпынак – вёска Лунна. дзе нас чакаў мясцовы краявед Леанід Карповіч і ён правёў нас па літаратурнай мастоўшчыне і ўсе разам наведалі музей у Гудзевічах. Далей мы паехалі ў Жыровічы, па дарозе заехалі ў Сынкавічы. У Жыровічах сустрэліся з інакам Мікалаем (Алегам Бэмбепям, псеўданім "Зьніч"), пазнаёміліся з выдавецкай літаратурай Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Праехалі праз Ваўкавыск, Слонім, Дзятлава, Ліду – гістарычныя гарады гарадзеншчыны. Падарожжа адбылося дзякуючы старшыні ТБК Хведару Нюньку, яго намесніку Валерыю Місюку, які ў гэтым падарожжы быў галоўным кіроўцам. Наша бязмежная любоў да Радзімы, яе патрыётаў натхняе на вандроўкі па Беларусі, на сустрэчы, знаёмствы. Вярталіся ў Вільню позна вечарам поўныя ўражанняў, новымі ідэямі, планамі на будучыню.11 чэрвеня ў Вільні адбылася сустрэча з скульптарам Алесям Шатэрнікам, а 12 чэрвеня сябры ТБК , па ініцыятыве Юрася Гіля, наведалі Свіраны – месца нараджэння Фр. Багушэвіча, адвезлі 200 кніг беларускіх пісьменьнікаў у савічунскую бібліятэку, якая носіць імя паэта, упарадкавалі тэрыторыю каля дома, дзе вісіць мемарыяльная табліца Фр. Багушэвічу.Дзейнасць Таварыства ў Літве накіраваана на карысць Бацькаўшчыны. Жыве Беларусь!Леакадзія Мілаш,Вільня, 13 чэрвеня 2008 г.