З 5 па 8 чэрвеня ў музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, які знаходзіцца ў прыгарадзе Бельска Падляшскага, прайшоў 5-ы Міжнародны фестываль веснавога фальклору “Там по маёвуй росі”.Удзел у мерапрыемстве ўзялі выканаўцы традыцыйнага фальклора з Падляшша і памежных раёнаў Беларусі і Літвы.На сёлетнім фестываль прыехалі калектывы з беларускага Палесся і найлепшы калектыў традыцыйнага фальклора з Літвы “Saucejas” (Академія культуры Літвы). У межах фестывалю прайшоў таксама семінар, прысвечаны веснавому фальклору і адкрытыя заняткі, якія правядуць народныя музыкі і інструменталісты.
Паводле “Радыё Рацыя”