ІІІ Тэатральны фестываль Цэнтральнай Еўропы “Суседзі”

Сёння ў Любліне пачаўся ІІІ Тэатральны фестываль Цэнтральнай Еўропы “Суседзі”. У ім прымаюць удзел тэатры з Беларусі, Украіны, Чэхіі, Славаччыны, Славеніі, Ізраіля і Польшчы. Як кажа дырэктар фестывалю Вітальд Мазуркевіч, спектаклі выбіраліся такім чынам, каб зацікавіць фестывалем як мага большую колькасць гледачоў.В. Мазуркевіч: “Галоўная нашая мэта – гэта ахапіць як мага больш людзей, гледачоў з Любліна. Зранку заўсёды можна паглядзець дзіцячыя спектаклі, пазней тэатры для дарослых у пленеры, ну і, вядома, цэлы шэраг спектакляў для дарослых у люблінскіх залях”.Беларускую культуру прыехалі прадстаўляць тэатры Modern Art Theatre, Берасцейскі тэатар драмы і музыкі ды Свабодны тэатар.Паводле “Польскага радыё для замежжа”