Зварот БМРА да беларусаў замежжа і сяброў Беларусі ў свеце

Шаноўныя сябры! 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамен, але яго не дапусцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Мінрайвыканкама ануляваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.Заклікаем усіх беларусаў свету асудзіць незаконнасць прынятага рашэння і паўплываць на дадзеную сітуацыю ўсімі магчымымі сродкамі. МЫ ПАТРАБУЕМ:- АДНАЎЛЕННЯ ІВАНА ШЫЛЫ Ў ШКОЛЕ - АДНАЎЛЕННЯ МУЖНЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ НА ПРАЦЫ29 чэрвеня запрашаем усіх на дэманстрацыю, якая пачнецца а 11 гадзіне раніцы ля будынка ААН.(паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) 760 United Nations PlazaNew York City, NY 10017, USAРазам мы пераможам!Паводле Беларускага маладзёвага руху Амерыкі