Беларускі дыпламат выбраны намеснікам старшыні камітэту ААН

На пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку дарадчык Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН Андрэй Мяцеліца выбраны намеснікам старшыні Другога (эканамічныя і фінансавыя пытанні) камітэту Генасамблеі ААН. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.Гэта першы выпадак, калі прадстаўнік Беларусі выбіраецца на пасаду намесніка кіраўніка аднаго з найбольш значных камітэтаў Генасамблеі ААН.Менавіта ў Другім камітэце Генеральнай асамблеі ААН вядзецца абмеркаванне важных для Беларусі пытанняў міжнароднага супрацоўніцтва па пераадоленні і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. Акрамя таго, у камітэце разглядаюцца пытанні прадухілення выкарыстання эканамічных мераў у якасці інструменту палітычнага ціску.Паводле сайта “Беларусь-лайф”