І.Дарафеева і С.Якуш – героі фестывалю ў Зялёнай Гуры
На міжнародным конкурсе рускай песні ў Зялёнай Гуры праславіліся спевакі з Беларусі.Ірына Дарафеева заваявала Гран-пры ў конкурсе “Хіт фестывалю”. Маладая артыстка атрымала 5 тыс. еўра ўзнагароды за выкананьне песні „Я мала ведаю пра любоў”. Другое месца заняў гомельскі спявак Сяргей Якуш, трэццяе – расійская вакалістка Верона.Ірына Дарафеева атрымала прапанову ўдзелу ў некалькіх польскіх фестывалях, а таксама індывідуальных канцэртаў у Польшчы.Фестываль ў Зялёнай Гуры нагадвае былы Фестываль савецкай песні, аднак, арганізатары зазначаюць, што гэтае мерапрыемства ўжо ня мае палітычнага кантэксту. Амфітэатр імя Анны Герман ў Зялёнай Гуры быў запоўнены амаль да апошняга месца. «Залаты Самавар» і 15 тыс. злотых заваяваў студэнт Варшаўскага ўнівэрсітэту Себасціян Плявінскі за ўласную інтэрпрэтацыю песні “Да здравствует эстрада”.Самавар сапраўдны і можна ў ім заварваць гарбату. Паводле сайта “Беларуская Масква”