Буш: ЗША працягнуць санкцыі яшчэ на год
Прэзідэнт ЗША Джордж Буш абвясціў аб працягу яшчэ на год санкцый ЗША супраць 10 асобаў у кіраўніцтве Беларусі, паведаміў БелаПАН. У паведамленні, распаўсюджаным прэсавай службай Белага дому, гаворыцца, што санкцыі былі ўведзеныя ў дачыненні да асобаў, якія “падрываюць дэмакратычныя працэсы ці інстытуты, парушаюць правы чалавека... і з’яўляюцца ўцягнутымі ў дзяржаўную карупцыю”.Санкцыі вырашана працягнуць у сувязі з тым, што, паводле кіраўніцтва Белага дому, дзеянні афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, “па-ранейшаму ствараюць асаблівую і выключную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы ЗША”.Да ўказу прыкладаецца спіс прозвішчаўгэтых дзесяці асобаў. Гэта прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, ягоны сын Віктар Лукашэнка, намесніца кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч, міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі, былы старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка, дзяржсакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман, камандзір брыгады спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітры Паўлічэнка, міністр унутраных спраў Уладзімер Навумаў, кіраўнічка Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.Нагадаем, санкцыі супраць 10беларускіх чыноўнікаўбылі ўведзеныя ў чэрвені 2006 годуіўключаюць“блакаванне ўласнасці” гэтых асобаў, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі ЗША, а таксама забарону амерыканскім кампаніям і прыватным асобам заключаць з імі згодыПаводле “Радыё Свабоды”