Беларусы з Літвы дамагліся аднаўлення памежнага пераходу

Беларусы Літвы з Варэнскага раёну, які мяжуе з Гарадзенскай вобласцю, дамагліся аднаўлення працы рэгіянальнага КПП, што значна палегчыла беларусам раёну выезд у Беларусь.Для пэўнае часткі беларусаў Літвы паездка на Бацькаўшчыну была не малой праблемай. Літаральна некалькі кіляметраў, якія падзялялі суседнія вёскі, даводзілася мінаць праз КПП суседняга раёну за 100 км.Гаворыць кіраўнік беларускае грамады Варэнскага раёну Іван Саковіч:«Пяць гадоў пісалі ва ўсе інстанцыі! Змагаліся, прасілі, як маглі. Вялікія начальнікі, нарэшце, злітаваліся над намі, адкрылі доўгачаканы наш пераход. Праўда, крыху ў падрэзаным варыянце — тры дні на тыдні, і толькі ад 10:00 да 17:00. Ну, але і гэта добра!» Цяпер беларусы Варэнскага раёну спадзяюца, што памежны пераход «Рака-Пецелюсы» будзе працаваць стала.Паводле “Нашай Нівы”