«Басовішча»: 35 заявак, 105 песень

1 чэрвеня скончыўся тэрмін прыёму заявак ад гуртоў на ўдзел у конкурснай частцы фестывалю «Басовішча-2008».

Увесь дзень 2 чэрвеня арганізатары правяралі дасланую інфармацыю. Атрымалася, што паўдзельнічаць у конкурсе «Басовішча-2008» выявілі жаданне 35 гуртоў з розных куткоў Беларусі – ад Брэста да Гомеля, ад Магілёва да Гародні, агулам яны даслалі 105 беларускамоўных песень. Да 14 чэрвеня журы абвесціць вынікі першага этапу адбору. Дарэчы, склад журы арганізатары пакуль не называюць. Іх імёны «Тузіну Хітоў» будуць прадстаўлены ў другой палове дня 3 чэрвеня.Паводле сайта “За свабоду!”