У Адэсе прэзентавалі "Беларуска-ўкраінскі слоўнік"
У Адэсе прэзентавалі "Беларуска-ўкраінскі слоўнік". Прэзентацыя адбылася 31 траўня ў рамках круглага стала на тэму "Беларуская мова як складовая частка славянскага пісьменства і культуры". Ініцыятарам яго правядзення стала беларускае таварыства "Нацыянальна-культурнае аб'яднанне грамадзян "Беларусь".Мэта мерапрыемства — распавесці грамадскасці Адэсы пра агульныя вытокі зараджэння славянскага пісьменства і культуры, яднанне двух братэрскіх — украінскага і беларускага народаў, іх агульную культурную і моўную спадчыну. Таксама імпрэза мела на мэце дапамагчы беларускай грамадзе фармаваць матэрыяльную базу нядзельнай беларускамоўнай школы.Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”