Смаленская мытня падрыхтавала пастку беларускiм аўтамабілістам
Каб ліквідаваць чэргі на прапускных пунктах на мяжы з Беларуссю, расійскі Мытны камітэт дазволіў уязджаць на тэрыторыю Расіі на аўтамабілі, не афармляючы пасведчанне ўвозу транспартнага сродку. Але толькі калі беларускі грамадзянін перасякае мяжу са Смаленскай вобласцю.У іншых рэгіёнах Расіі без гэтай паперкі з аўтамабіліста здзяруць штраф у памерах ад паловы да падвоенага кошту машыны. Летась у гэтую пастку трапілі каля 200 грамадзян Беларусі, у асноўным тыя, хто паехаў у Расію праз Смаленшчыну, а вяртацца ў Беларусь вырашыў праз Вялікія Лукі ці Себеж.Праблема з асаблівым стаўленнем смаленскіх праваахоўных органаў да беларускіх аўтамабілістаў набыла ўжо такія памеры, што віцебская мытня вымушана праз сродкі масавай інфармацыі нагадваць суграмадзянам: выхад з Расіі — там, дзе і ўваход!Паводле “Нашай Нівы”