5 красавіка, у Саборы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку пачалася праца па добраўпарадкаванню царквы. Была праведзена праца па падрыхтоўцы падлогі пад новае пакрыццё.
Падрыхтоўчая праца закранула ўсіх – адны закуплялі будаўнічыя матэрыялы і прывозілі іх, другія разгружалі, а брыгада высока прафесійных спецыялістаў ускладвала новую падлогу. Усе працавалі дружна і зладжана, бо была пастаўлена задача: пакласці падлогу да Вялікадня. Працавалі да позняга вечара. У працы прынялі ўдзел: Р. Гарошка, А. Колбун, Р. Арашковіч, А. Грошаў, А. Грыгор'еў, М. Сагановіч, А. Вінакураў, Ю. Вінакурава, С. Федарэнка, В. Пузач, Захар, Сяргей Сямёнаў, Андрэй Грынчук, Арсэн Мануцян, Іван Шчыглюк, Віктар Федаш і яго піцігадовы сынок Юры Федаш, ён разам з бацькам цэлы дзень працаваў у царкве на падсобных. А спадырыні Т. Красоўская, Т. Грыгор'ева і Л. Сагановіч рыхтавалі абед і частавалі працаўнікоў. Паводле БАПЦ