Да сумеснага праекту адукацыйных устаноў Гомеля і Масквы далучыцца Бранск

Рэалізацыяй сумеснага культурна-азнаямляльнага праекту “Разам па Беларусі” займаюцца адукацыйныя установы Гомеля і Масквы. Ініцыятыва праекту належыць Гомельскаму абласному палацу творчасці дзяцей і моладзі “Юнацтва”, паведамілі БелТА ва ўстанове пазашкольнага выхавання і адукацыі.Асноўная мэта праекту – папулярызацыя нацыянальных традыцый, беларускай гісторыі і культуры, дыскусіі сярод вучняў рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Плануецца правядзенне сумесных экскурсій па памятных месцах Беларусі, трэнінг і заняткі.На пачатковым этапе да рэалізацыі адукацыйнай праграмы з расійскага боку быў падключаны Цэнтр развіцця і творчасці дзетак і юнацтва “Планета!” Паўднёва-Заходняй адміністрацыйнай акругі Масквы.На чарговым этапе праекту плануюць прыняць удзел школьнікі з Бранскай вобласці. Чакаецца, што яны наведаюць Мірскі замак, Нясвіж, будзе арганізаваны трэнінг “За здаровы лад жыцця”.Рэалізацыя культурна-азнаямляльнага праекту “Разам па Беларусі”, разлічанага на тры гады, ажыццяўляецца пры падтрымцы ўправы адукацыі Гомельскага аблвыканкама, рэгіянальнага аддзялення Беларускага фонду міра.Паводле сайта “Беларуская Масква”