Познаньскія беларусы ўрачыста адсвяткавалі 90-годдзе БНР. З гэтай нагоды адбылася лекцыя па гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прачытаў яе доктар Марэк Фігура, выкладчык усходняга інстытуту. Пасля гэтага адбылася прэм'ера фільма “Беларускі Рэзыстанс”. Беларусы Познані напісалі таксама агульнанацыянальную дыктоўку, якую прачытаў Віталь Воранаў – старшыня Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра. На прэзентацыі прысутнічаў пісьменнік і публіцыст Анатоль Маўчун, беларускія студэнты і прадстаўнікі Унівэрсітэту імя Адама Міцкевіча. Паводле Беларускага культурна-асветніцкага цэнтара