Журналісты Любліна супраць абмежавання свабоды слова ў Беларусі

У знак пратэсту супраць абмежавання свабоды слова ў Беларусі люблінскія журналістыпрайшлі галоўнымі вуліцамі горада з заклеенымі стужкай вуснамі. У руках трымалі сімвал незалежнай Беларусі – бел-чырвона-белы сцяг. Такім чынам прадстаўнікі люблінскіхСМІ адрэагавалі на нядаўнюю атаку на незалежных журналістаў у Беларусі.Акцыя салідарнасці з беларускімі калегамі адбылася 2 красавіка ў рамках урачыстага шэсця “Папскі Марш Салідарнасці” – адной з шматлкіх акцыяў, арганізаваных у гонар трэціх угодкаў смерці Папы Яна Паўла ІІ. Разам з пратэстам супраць абмежавання свабоды слова ў Беларусі ўдзельнікі шэсця выступілі ў падтрымку вольнага Тыбету, звярнулі ўвагу грамадскасці на нізкі ўзровень жыцця афрыканскіх народаў. Паводле “Польскага радыё для замежжа”