Беларусы Гданьска адзначылі Дзень Волі

25 сакавіка беларусы Гданьска адзначылі традыцыйным ускладаннем кветак да магіл Luki Dziekucia-Maleja, Serafiny Dziekuc-Malej і мастака Kozmy Czuryly.

Пасля ўскладання кветак удзельнікі Дня Волі прайшлі ў Стары горад да Dvor Artusa дзе быў падняты бел-чырвона-белы сцяг. На прыступках Dvoru былі запалены свечкі. Для сабраўшыхся былі зачытаны 3 устаўныя граматы, а пасля праспявалі “Магутны божа” і “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. Раздавалі мінакам бел-чырвона-белыя стужкі і ўлёткі з інфармацыяй пра 25 сакавіка. На Гданьскім тэлебачанні была паказана інфармацыя пра БНР, і святкаванне беларусаў Гданьска.Паводле інфармацыі з Гданьска