Беларусы Крыма адсвяткавалі 25 сакавіка

23 сакавіка Севастопальскае таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча “Пагоня” разам з украінскімі сябрамі ўсклалі кветкі на магілу паэта Максіма Багдановіча ў Ялце, тут жа адбыўся сход. Страшныя “Пагоні” Валеры Барташ зачытаў зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да беларускай дыяспары, а таксама віншаванне Управы “ЗБС “Бацькаўшчына”. Каля магілы беларускага паэта ў гэты дзень гучалі яго вершы, а таксама вершы на ўкраінскай, татарскай, літоўскай і латышскай мовах.А 25 сакавіка Дзень Волі сябры таварыства “Пагоня” адзначылі ў Севастопалі, на плошчы Нахімава. Там адбыўся пікет салідарнасці ў гонар гістарычнай падзеі – 90-годдзя БНР, а таксама ў падтрымку палітзняволеным у Беларусі. Расцяжкі пад парывамі ветра нагадвалі паруса на якіх напісаныя словы: “Жыве Беларусь! Свабода! Незалежнасць! Дзяржаўнасць!” Развяваліся на паветры беларускія і ўкраінскія сцягі. Паводле Севастопальскага таварыства беларусаў імя М.Багдановіча