Пікет у падтрымку Андрэя Кіма правялі ў Маскве
1 красавіка ля беларускай амбасады ў Маскве з 9.00 да 18.00 праходзiў аднаасобны пiкет, што паводле расейскага заканадаўства не патрабуе санкцыянавання. У пiкеце прыняло ўдзел каля 10 чалавек, якiя змянялiся праблiзна праз гадзiну. Сярод удзельнiкаў пiкету былi прадстаўнiкi беларускай дыяпары ў Маскве, актывiсты руху “Абарона” i “Iнiцыятыва”.Пiкет быў прызваны падтрымаць Андрэя Кiма, справа якога як раз 1 красавіка разглядалася ў судзе Цэнтральнага раёну Мінску . Як стала вядома, судовае пасяджэнне перанесена на больш познi тэрмiн (не раней чым праз 5 дзён), а па вынiках пасяджэння было задаволена хадатайнiцтва пракурора аб злучэннi дзвух крымiнальных спраў у адну, а таксама адхiлена хадатайнiцтва адваката А.Кiма аб прысячэнні меры зняволення. Паводле сайта “Беларуская Масква”