![]()
Беларускіх грамадзянаў пачалі браць на працу ў Расіі на агульных умовах, паведамляе сайт klerk.ru.Такая пастанова ўтрымоўваецца ў лісце Федэральнай падатковай службы. У прыватнасці, зазначаецца, што ў дачыненні да беларусаў не ўжываецца замацаваны ў расійскім заканадаўстве парадак прыцягнення і выкарыстання замежнай працоўнай сілы. На працу беларускіх грамадзянаў неабходна прымаць на агульных умовах.
Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”