Справаздача дзейнасці Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі за год 2007-2008
Другі год свайго існавання Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі працягваў аб’яднанне і супрацоўніцтва з беларускай моладдзю па ўсім свеце. Сумесна з моладзевымі арганізацыямі Бунт, Ініцыятыва, Паветра, Погляд і Трэці Шлях быў падпісаны маніфест “Час Перамагаць!” мэтай якога з’яўляецца аб'яднанне апазіцыйных сілаў для перамогі над рэжымам А. Лукашэнкі. Стратэгія змагання прадугледжвае дыялог з людзьмі, выпрацоўку агульнага бачання ў адносінах да будучыні нашай краіны, заснаванай перадусім на беларускіх інтарэсах. У межах маніфеста “Час Перамагаць!” сябры руху прынялі ўдзел у кампаніі супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Кампанія распачалася з акцыі супраць спробаў беларускіх уладаў манапалізаваць Байнэт у якой узялі удзел каля 40 беларускіх інтэрнэт сайтаў. (http://fromlu.net/)1-4 сакавіка сябры руху наведалі Талін і ўзялі ўдзел ў кангрэсе новай дыяспары Еўропы і ЗША, а таксама прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі. У кангрэсе узялі ўдзел дэлегаты з больш як 25 розных арганізацыяў, партыяў і груп.З ініцыятывы нашай арганізацыі, сумесна з удзельнікамі маніфесту “Час Перамагаць!”, было вырашана заснаваць штогадовую узнагароду за дасягненні ў змаганні за вольную Беларусь, ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага. Першая ўзнагарода была ўручана Змітру Дашкевічу. 2. Пры спрыянні і актыўнай дапамозе рады Сабору Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне сябрамі руху быў створаны, афіцыйна зарэгістраваны і распачаў сваю працу Беларускі Музей у Нью-Ёрку. (http://www.belmuseum.org/) Парахвіяне царквы і сябры руху прымалі актыўны удзел у будаўніцтве музею і ў правядзенні выставаў. Сумеснымі намаганнямі ўдалося забяспечыць прылёт 3-х мастакоў з Беларусі. У цэлым, за год было праведзена 6 мастацкіх выстваў з удзелам такіх вядомых беларускіх мастакоў як Мікола Купава, Ўладзімер Новак, Генадзь Драздоў, Аляксандр Грыгор'еў. Былі праведзены 2 групавыя выставы ў якіх былі прадстаўлены працы з калекцыі Музею. Таксама была праведзена імпрэза з нагоды 450 – годдзя Льва Сапегі на якой быў прадстаўлены новы твор Алеся Шатэрніка. 3. Праграма бясплатнага хостынгу існуе ужо 2 гады. Сёлета яна працягвала імкліва развівацца, працягвалася выдача хостынгаў і даменных імёнаў, аказвалася падтрымка ў распрацоўцы і адміністраванні сайтаў беларускіх недзяржаўных арганізацыяў. Да фундатараў праграмы далучыўся “Трэці Шлях”, дзякуючы гэтаму была павялічана колькасць і палепшана якасць тэхнічнага абсталяваньня і праграмнага забеспячэння. У межах праграмы распачало працу шмат новых сайтаў уключаючы: Праект “Хакей.BY - Сусветны хакей па-беларуску”(http://www.hockeyby.org/ ); Сайт пра ўрочышча Курапаты (http://www.kurapaty.org/); Сайт “Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны” (tbm.org.by). На дадзены момант звыш за 100 сайтаў карыстаюцца нашымі паслугамі. 4. За другі год існавання пашырылася колькасць сябраў Беларускага Моладзевага Руху ў Амерыцы. Праводзілася агітацыя сярод моладзі з мэтай далучыць больш актывістаў да беларускай справы. Так, 8 верасня была зарганізавана суполка ў Вашынгтоне, якая адразу распачала актыўную дзейнасць і не спыняла тэмпаў на працягу усяго году. Таксама надалей плануецца адкрыццё суполкі у штаце Масачусэтс. Новым сябрам руху, якія актыўна бралі ўдзел у штодзённай працы, была аказана дапамога ў эміграцыйных пытаннях. Для надання руху афіцыйнага статуса была зарэгістраваная Беларуская Фундацыя. 5. На працягу году было праведзена шмат палітычных дэманстрацый і акцый ля штабкватэры ААН, каб звярнуць увагу міжнароднай супольнасці да праблемаў Беларусі. Таксама быў падпісаны “Зварот да Генеральнага Сакратара Аб'еднаных Нацыяў Бан Кі-Муна” у якім беларусы ЗША папрасілі Бан Кі Муна запатрабаваць ад Беларускага Ўраду спыніць пераследы моладзі па палітычных матывах. А таксама ўзняць пытанне дэмакратызацыі Беларусі на паседжанні Савета Бяспекі, каб звярнуць увагу на жахлівыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Сябрамі руху быў праведзены шэраг імпрэзаў сярод якіх прэзентацыі фільмаў: “Плошча”, “Беларускі Супраціў”.6. Сябры руху актыўна ўдзельнічалі ў аднаўленні царквы і працягвалі дапамагаць ў рамонтных працах святыні – Сабору Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне.Паводле Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі