Беларуска трапіла ў лік найлепшых маладых фантастаў Еўропы
Беларуска Ніка Ракіціна прызнаная адной з найлепшых маладых пісьменнікаў-фантастаў Еўропы, паведамляе тэлеканал АНТ. Акрамя яе ў лік найлепшых дэбютантаў патрапілі Георгі Караджаў (Балгарыя), Ёзэф Антал (Вугоршчына), Хелена Зіеманэ (Латвія), Уладзімір Даніхнаў (Расія), Марына Сакалян (Украіна). За 36-гадовую гісторыю конкурсу, заснаванага Еўрапейскім саюзам навуковай фантастыкі, упершыню ўзнагароду атрымала прадстаўніца Беларусі. Перамогу ёй прынёс дэбютны раман "Ганітва", напісаны па-руску і выдадзены латвійскім выдавецтвам.Паводле “Еўрапейскага радыё для Беларусі”