Беларусь рыхтуецца да падпісання канкардату з Ватыканам

«Калі з Беларускай Праваслаўнай Царквой дзяржава падпісала Пагадненне, якое дае зялёнае святло для сумеснай працы па розных накірунках, то з Каталіцкім Касцёлам мы рыхтуем да падпісання Канкардат, — паведаміў Леанід Гуляка. — Гэта павінен быць дакумент больш высокага ўзроўню, пагадненне паміж дзвюма дзяржавамі — Рэспублікай Беларусь і Ватыканам, — якое замацуе прававыя нормы адносінаў дзяржаваў па самых розных пытаннях. Але такіх канкардатаў у свеце адзінкі, і нам няма што ўзяць за ўзор. І хаця гэта вельмі вялікая праца, мы разам з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам яе распачалі».Паводле catholic.by