Купальская кветка распусціцца ў Іркуцку
З 17 траўня па 14 чэрвеня “Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага” праводзіць шэраг трэнінгаў па падрыхтоўцы асноўнага беларускага народнага свята “Купалле-2008”. Гэта мерапрыемства праводзіцца ў межах праграмы “Народны каляндар”. Такім чынам беларусы Іркуцка спадзяюцца зацікавіць мясцовую моладзі ў вывучэнні традыцыйных народных формаў побыту, у адраджэнні і арганізацыі старажытных народных абрадаў.Сярод запланаваных мерапрыемстваў:17 траўня – майстар-клас “Асаблівасці беларускага нацыянальнага абрадавага строю: тэорыя і практыка”.24 траўня – майстар-клас “Беларуская традыцыйнага абрадавая вышыванка”.31 траўня – трэнінг-конкурс «Купалінка-2008», на якім пройдзе навучанне моладзі абрадавым гульням, танцам, карагодам, а таксама будзе абрана галоўная гераіня свята – “Купалинка-2008”.7 чэрвеня – трэнінг-гульня “Русалкі – харэаграфічная пастаноўка”.14 чэрвеня – трэнінг «Купальская ноч – гісторыя, традыцыя і практычная арганізацыя тэатралізаваных кампазіцый”.І хаця галоўным святам вядома будзе Купальская ноч, на другое месца па значнасці мерапрыемстваў можна паставіць абранне галоўнай гераіні свята Купалінкі. Да ўдзелу ў конкурсе арганізатары запрашаюць усіх жадаючых незамужніх дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 30 год (так патрабуе беларускі абрад).Канкурсанткі павінны валодаць хаця б мінімальнымі ведамі пра старажытнабеларускі абрад “Купалле” (а гэта можна знайсці ў кніжках і, у прыватнасці, кніжцы іркуцкага беларуса Алега Рудакова “Беларускія абрадныя святы”). Журы пацікавіцца ў канкурсантак, як яны ўяўляюць сабе вобраз Купалінкі, паглядзяць, наколькі яна можа арганізаваць беларускую нацыянальную гульню, беларускі пабытовы танец (паўтарыць за мадэратарам конкурсу рухі танца). Менавіта з лепшых абяруць Купалінку 2008 года.Вынікам усёй дзейнасці па падрыхтоўцы беларускага свята стане Купальская ноч, якая будзе зладжана Таварыствам у ноч з 21 на 22 чэрвеня на берагу ракі Ангара.Паводле інфармацыі “Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага”