20 траўня 2008 года ў Маскоўскім доме нацыянальнасцяў у межах праекту “Нацыянальная сям’я” адбылася канферэнцыя “Ідэнтычнасць беларусаў: сучаснае вымярэнне”, арганізаваная Саветам РНКА “Беларусы Масквы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Камітэта міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі горада Масквы і Маскоўскага Дома нацыянальнасцяў, выкладчыкі гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава, навукоўцы Расійскай акадэміі навук у галіне гісторыі і этнаграфіі, актыў РНКА “Беларусы Масквы”, кіраўніцтва нацыянальных аўтаномій Масквы, Маскоўскае тэлебачанне.З уступным словам выступіў вядучы канферэнцыі доктар псіхалагічных навук, прафесар С.Л. Кандыбовіч і кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.В. Власаў.Выступы дакладчыкаў выклікалі зацікаўленасць у слухачоў. Гучала мноства аргументаваных пунктаў гледжання на працэсы, звязаныя з гісторыяй Беларусі і фармавання беларускага этнасу.Тэмы дакладаў:
- Этнічная ідэнтычнасць беларусаў Масквы ў канцы ХХ пачатку ХХI стст..
- Беларусы Усходняй Латвіі ў кантэксце этнічнай ідэнтычнасці.
- Сувязі этнасу і канфесіі. Праяўленні гэтай сувязі ў рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі.
- Рэлігія як аснова нацыянальнай ідэнтычнасці ў заходніх губернях Расійскай Імперыі.
- Беларусь паміж Расіяй і Еўропай: выбар ідэнтычнасці.
- Тэма “маскаля” ў беларускай літаратурнай класіцы.
- Агульныя лёсы беларускага і рускага этнасаў.
- Беларусь: імідж краіны ў сусвеце.
- Праблемы нацыянальнай ідэнтычнасці на постсавецкай прасторы і беларусы Расіі.
- Беларуская этнакультурная эліта ў ХХ стагоддзі: фарміраванне, развіццё і перспектывы.
- Сімволіка і інстытуты нацыянальнай ідэнтычнасці.
- Культурна-псіхалагічныя асаблівасці беларускай нацыі ў рэчышчы тэхнічных геаэканамічных задач.
- Аб працы Амбасады Рэспублікі Беларусь з беларускай дыяспарай.
- Дзеці ў сям’і беларусаў.
У другой частцы канферэнцыі госці азнаёміліся з шматлікасцю, багаццем і гармоніяй беларускай культуры на прыкладзе нацыянальных касцюмаў ХІХ ст. Заходняй і Усходняй частак Беларусі і народных песняў у выкананні кіраўніка фальклорнага ансамбля “Кірмаш” І.Г. Капчынскай. Акрамя таго, рэстаран пры Амбасадзе Беларусі ў Расіі прыгатаваў для дэгустацыі стравы беларускай кухні, якія не пакінулі нікога абыякавым. Пры тым каля кожнай стравы быў пазначаны яе склад і рэцэпт прыгатавання.У межах мерапрыемства была арганізавана экспазіцыя беларускіх сувеніраў, касметыкі і прадукцыі з ільну.
Паводле сайта “Беларусы Масквы” (http://www.belmos.ru/)