Беларусы ў міні-футболе на трэцім месцы

17 траўня у Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных стасункаў (МДІМС МЗС РФ) прайшоў Кубак садружнасцяў па міні-футболе. Удзельнічалі каманды Азербайджана, Арменіі, Кыргызстана, Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, Украіны, Беларусі, Расіі, Грузіі, Вугоршчыны, Ізраіля, а таксама зборная Азіі і зборная Еўразвязу.Турнір праводзіўся “на выжыванне”, калі кожная прайграўшая каманда адразу выбывала з турніру. Беларуская каманда грала з камандай Таджыкістану, Кыргызстану; у паўфінале яна ўступіла камандзе Расіі 2-0, а ў гульне за трэцяе месца перайграла каманду Казахстана 1-0, стаўшы адной з лепшых.Пераможцы турніру: зборныя Расіі (1 месца), Грузіі (2 месца), Беларусі (3 месца).Дзякуем капітану каманды Паўлу Васільеву, брамшчыку Няфёдаву Аляксандру, гульцам Вадзіму Багатаву, Арцёму Рудзюку, Дзмітрыю Значонку, Ігару Бедрыжцкаму і Ўладзіславу Чайчыцу, а таксама ўсім беларусам, якія прыйшлі падтрымаць нашу каманду! Віншуем выдатных гульцоў, якія ганарова і годна выступілі за сваю краіну!Паводле сайта “Беларуская Масква”