Прэс-канферэнцыя праваабарончых арганізацый адбылася ў Вільні

У Віленскім Доме правоў чалавека прайшла прэс-канферэнцыя праваабарончых арганізацый у сувязі з падзеямі апошніх месяцаў у Беларусі. Удзельнікі канферэнцыі апісалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і падкрэслілі, што тое, што сёння адбываецца ў Беларусі - гэта зваротны ход маятніка.

Прагноз для Беларусі несуцяшальны: наперадзе выбары ў парламент, а значыць, павялічыцца палітычная актыўнасць грамадства і, як вынік, узрасце колькасць рэпрэсій. У прэс-канферэнцыі бралі ўдзел: прэзідэнт "Дому правоў чалавека", член Праўлення грамадскай арганізацыі "Прававая ініцыятыва" Барыс Звозскаў, віцэ-прэзідэнт Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Аліна Суравец, кіраўнік ліквідаванага дэ-юрэ Праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі, супрацоўнік Дому правоў чалавека ў Вільні Андрэй Лапцёнак.Паводле газеты “Свабода”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение