![]()
У Вільні ў мастацкай галерэі “Meno Nisa”, што на вул. Басанавічаўс, 1 (J.Basanaviciaus 1), адкрылася выстава твораў гарадзенскага мастака-графіка Юрыя Якавенкі „Linea Magica". Апякуецца мастаком славуты фотамайстар Рымантас Дзіхавічус. На адкрыцці адбылася прэзентацыя мастацкага альбому Юрыя Якавенкі. Альбом можна набыць у мастацкай галерэі. Выстава будзе працаваць да 30 траўня. Тэлефон галерэі: +370-5-2313811.
Паводле газеты “Свабода”