Беларускае зямляцтва ў Маскве правяло кінафестываль да Дня Перамогі
З 26 па 30 красавіка ў Маскоўскім Дзяржаўным Інстытуце Міжнародных Стасункаў Міністэрства Замежных Спраў Расейскай Федэрацыі (МДІМС МЗС РФ) адбыўся першы штогадовы кінафестываль, прысвечаны Дню Перамогі. Ягоным ініцыятарам выступіла беларускае зямляцтва МДІМС, а арганізатарам – нядаўна створаная, але дынамічна развіваюшчаяся Рада зямляцтваў МДІМС. Асноўны слогана кінафестывалю – “Абыякавасць – злачынна”.У рамках кінафестывалю кожным з удзельніючых ў ім зямляцтваў было прадстаўлена па аднаму вядомаму ў свеце фільму. Кожны фільм распавядаў пра падзеі ў канкрэтнай краіне, звязаных з той нацыяй, якую прадстаўляюць зямляцтва.Былі прадэманстраваныя вядомыя фільмы «Мой фюрер» (нямецкае зямляцтва), «Ідзі і глядзі» (беларускае зямляцтва), «Бацька салдата» (грузінскае зямляцтва) і «Фальшываманетчыкі» (ізраільскае зямляцтва).Фільм «Ідзі і глядзі» распавядаў пра падзеі, якія разгарнуліся на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1943-1944 гадах. Ён паказвае вайну не вачыма салдатаў, партызан ды ваеннага кіраўніцтва, але вачыма простага вясковага хлопца, для якога жыццё ў пастаянным варожым наваколлі цяжка адгукаецца ў сэрцы і вымушае літаратальна з’язджаць з глузду. Існаванне ў такіх умовах прыводзіць шматлікіх людзей да масавага вар’яцтва, пачуцця страха ды агрэсіі. Зроблены па “Хатынскай аповесці” беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча, гэты фільм гаварыць усім, хто жадае гвалту і не прымае міру: ідзі і глядзі, і калі сумненне прыйдзе да цябе, памятай аб убачаным.Беларускае зямляцтва і Рада зямляцтваў МДІМС выказвае падзяку ўсім, хто наведваў кінапаказы, і шчыра верыць у шчаслівы лёс пачатага праекта па папулярызацыі сусветнага кінематографа і культуры сярод расейскіх, беларускіх і іншых замежных студэнтаў.Кіраўніцтва Беларускага зямляцтва МДІМС