У Кракаве пачаліся V Дні Беларускай культуры

8 траўня ў Кракаве ў пяты раз пачаліся Дні беларускай культуры. Да 9 траўня ў старадаўняй польскай сталіцы будуць выступаць беларускія гісторыкі, літаратары, дзеячы культуры.У праграме мерапрыемства заяўленыя такія вядомыя асобы, як Лявон Баршчэўскі, Алесь Краўцэвіч, Артур Клінаў, Андрэй Дынько. Удзельнікі абмяркуюць стан беларускай культуры на мяжы ХХІ стагоддзя, распавядуць пра будаўнічыя работы ў старой частцы Гродна. Адбудзецца таксама паказ фільма "Тутэйшыя", які зняў Валер Мазынскі па вядомай п'есе Янкі Купалы.Паводле “Еўрапейскага радыё для замежжа”