Польскія вучні здаюць выпускны іспыт па беларускай мове

6 траўня другі дзень выпускных экзаменаў у Польшчы. Вучні апошніх класаў здаюць пісьмовыя іспыты па замежнай мове. Між тым амаль 300 абітурыентаў ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляскім і Гайнаўцы замест гэтага здаюць вусны іспыт па беларускай мове. Пісьмовы экзамен па роднай мове яны будуць здаваць пазней, 21 траўня. Ад дадзенага абавязку звольнены фіналісты і лаўрэаты алімпіяды па беларускай мове, якія закончылі навучанне з найвышэйшай адзнакай – 6. У бельскім ліцэі такіх выпускнікоў 12, а ў гайнаўскім – 8.Паводле “Польскага радыё для замежжа”