ЗША: Беларускія ўлады баяцца ўласнага народу
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША абвяргае паведамленні пра амерыканскую шпіёнскую сетку ў Беларусі.“Яны знаходзяць любыя апраўданні, спрабуючы адвярнуць увагу ад таго, што з’яўляецца сапраўднай праблемай” – заявіў намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартаменту ЗША Том Кэйсі. – Гэтыя абвінавачанні, ці то новыя, ці старыя, з’яўляюцца хлуслівымі і беспадстаўнымі. Яны ўяўляюць сабой вельмі нязначную нагоду для скарачэння нашага персаналу”. Том Кэйсі таксама зазначыў, што яму нічога невядома пра кантакты па афіцыйных каналах паміж урадамі ЗША і Беларусі ў сувязі з заявамі беларускіх уладаў аб прадухіленні спробы стварыць “шпіёнскую сетку”. Пра падрабязнасці гэтак званага “шпіёнскага скандалу” з удзелам амерыканскіх дыпламатаў паведаміў у эфіры БТ прэс-сакратар КДБ Валеры Надтачаеў. Ён заявіў, што “групу назірання і пошуку, у склад якой уваходзілі беларускія грамадзяне – супрацоўнікі службы бяспекі пасольства ЗША, каардынаваў аташэ па бяспецы амбасады Курт Фінлі.Паводле “Польскага радыё для замежжа”