Рэха Чарнобылю
На 22 гадавіну трагедыі ды ўшанаванне ахвяраў і пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы, 30 красавіка ў Цэнтральна-Еўрапейскім універсітэце (Будапешт) быў зладжаны паказ двух фільмаў.Забруджанае Жыццё (Contaminated life)Фільм Давіда Дэсраме (David Desrame) і Дамініка Маэстралі (Dominique Maestrali). Францыя-Беларусь, 2001, Мова: англійская, беларуская, руская.Дакумэнтальны фільм паказвае стан ў раёнах Беларусі, забруджаных радыяцыяй, ды жыццё мясцовага насельніцтва, якое павінна ўласна перажываць як усе наступствы катастрофы, так і забыццё на іх беларускімі ўладамі ды міжнароднай супольнасцю.Чарнобыль: Нябачны Злодзей (Chernobyl: The Invisible Thief)Фільм Крыстофа Бёкля (Christoph Boekl). Нямеччына, 2006, Мова: нямецкая, руская, англійская субтытры. Жывое, кранальнае кіно, распаведзенае з асабістага пункту гледжання і ўласнага досведу рэжысёра, рэквіем па забытых ахвярах трагедыі, пратэст супраць сляпой веры ў тэхналагічны прагрэс.Паводле “Беларускага згуртавання ў Венгрыі імя Л. Сапегі”