У польскіх школах – сто дзён беларускай мовы
У польскіх гарадках Бельску Падляскім і Гайнаўцы прайшлі ўрачыстыя вечары выпускнікоў агульнаадукацыйных ліцэяў з дадатковым навучаннем беларускай мовы.Так, сёлета Гайнаўскі ліцэй, які, дарэчы, заняў летась 30-е месца ў рэйтынгу ліцэяў Польшчы, заканчвае навучанне 120 вучняў. У Бельскім ліцэі беларускую мову ў пяці выпускных класах вывучаюць 164 вучні, а сам ліцэй у рэйтынгу знаходзіцца на 45-ым месцы.Вечары знаўцаў беларускай мовы атрымалі назву “Сто дзён” і праводзяцца штогод напярэдадні выпускных экзаменаў. Днямі ў госці да навучэнцаў завіталі былыя выпускнікі ліцэяў, кіраўнікі органаў мясцовага самакіравання, ганаровыя госці, прадстаўнікі рэгіянальных СМІ.Сярод запрошаных былі пасол Беларусі ў Польшчы Павел Латушка і генконсул Беларусі ў Беластоку Міхаіл Аляксейчык. Яны пажадалі выпускнікам паспяховай здачы экзаменаў, а кіраўніцтву і настаўнікам ліцэяў падзякавалі за высокі ўзровень арганізацыі навучання, падтрымку беларускай мовы і культуры, захаванне беларускіх традыцый. Дыпламаты перадалі ліцэям бібліятэчкі (па 100 кніг) вучэбна-метадычнай літаратуры.Паводле zvyazda.mіnsk.by