Вечная памяць змагару!
Студэнцкае аб’яднанне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту распачынае асветніцкую кампанію “Вечная памяць змагару”, прысвечаную 170-годдзю нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.Па словах “маладафронтаўца” Кірыла Атаманчыка, кіраўніка студэнцкага аб’яднання, кампанія будзе ўключаць у сябе шэраг культурніцкіх адукацыйна-выхаваўчых мерапрыемстваў. Першая акцыя “Паўстанцкі ланцуг” адбудзецца 29 студзеня – у дзень, калі змагар Кастусь Каліноўскі быў схоплены царскімі жандарамі ў Свяцянскіх мурах, дзе ён хаваўся пад імем Ігната Вітажэнца. Прадоўжыцца кампанія “Вечная памяць змагару” да 22 сакавіка, калі Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвым пляцы Лукішкі ў Вільні.Паводле mfront.net