У Беластоку з’явіцца помнік беларусам Падляшша – ахвярам Другой сусветнай вайны і пасляваенных рэпрэсій

Гэта будзе невялікая капліца, якую пабудуюць каля праваслаўнага сабора Святога Духу ў Беластоку. На памятнай дошцы будуць высечаныя наступныя словы: “Праваслаўным ахвярам Другой сусветнай вайны, пакутнікам за веру і нацыянальнасць у 1939-1956 гадах, Святым Падляшскай Зямлі”.Паводле ініцыятара стварэння помніка старшыні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага, насамрэч гэта помнік беларусам Падляшша, якія загінулі ў гады ліхалецця. Ён зазначыў, што амаль 100% праваслаўных у гэтым рэгіёне з'яўляюцца прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці.На ўзвядзенне мемарыяла патрабуецца 150 тыс. злотых (каля 42 тыс. еўра). Грамадскі камітэт па будаўніцтву помніка ўжо прыступіў да збору сродкаў. “Мы звяртаемся да прыватных асоб, у камерцыйныя структуры, каб дапамаглі ва ўзвядзенні помніка. Бо гэта ж наша гісторыя, аб гэтым трэба памятаць”, – падкрэсліў Ян Сычэўскі. У цэрквах Падляшша грамадскія дзеячы раздаюць інфармацыйныя ўлёткі аб акцыі па зборы грошай. Праект помніка ўжо падрыхтаваны, атрыманая неабходная тэхнічная дакументацыя.Паводле прадстаўнікоў грамадскага камітэта па стварэнні помніка, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе на Падляшшы загінула каля 5 тыс. мірных жыхароў праваслаўнага веравызнання.Паводле БЕЛТА