“Наша Ніва” ў ЗША і Канадзе

Юрась Зянковіч у сваім “ЖЧ” просіць адгукнуцца ўсіх беларусаў з ЗША і Канады, хто хочуць падпісвацца на “Нашу Ніву”. Па ягоных словах ён атрымаў дазвол ад рэдактара газеты Андрэя Дынько, каб друкаваць газету у ЗША, а таксама пастаўляць яе нумары у фармаце PDF.Па словах Ю. Зянковіча, праект можна запусціць на працягу 1-2 месяцаў. Газета будзе выдавацца такім жа фарматам, што і ў Беларусі, Але на лепшай паперы. Можна будзе падпісацца і на электроны варыянт “Нашай Нівы”.Падрабязней інфармацыю можна даведацца непасрэдна ў аўтара ініцыятывы па адрасе ў Інтэрнэце: http://ziankovich.livejournal.com/33388.htmlІнфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”