ПАРЕ: Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага
Новы старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Луіс Марыя Дэ Пуч заявіў, што ПАРЕ гатовая зрабіць крокі насустрач беларускі ўладам. На яго думку, ізаляцыя Беларусі “вельмі замінае” як самой краіне, так і ПАРЕ. Пры гэтым Луіс Марыя Дэ Пуч дадаў, што “пакуль менавіта Лукашэнка не хоча мець з намі нічога агульнага”.“Мы прапаноўваем яму паводзіць сябе гэтаксама, як усе. Але ён адмаўляецца браць на сябе тыя абавязкі, якія ўжо ўзялі ўсе краіны Еўропы. Лукашэнка, мабыць, думае, што ўвесь свет памыляецца, а ён мае рацыю”, – выказаў здагадку новы кіраўнік ПАРЕ.У той самы час Л. М. Дэ Пуч адзначыў, што беларускі лідэр можа “звярнуцца да Рады Еўропы і ўзяць абавязкі”. “Мы пастараемся зрабіць усё, каб неяк наладзіць кантакты, каб адкрыць дзверы, каб інтэграцыя Беларусі ў Еўропу была магчымая”, – паабяцаў ён.Выступаючы гэтымі днямі на пасяджэнні камітэта ПАРЕ ў Страсбургу дакладчык па Беларусі Андрэа Рыгоні парэкамендаваў Радзе Еўропы змяніць сваю палітыку па дачыненні да Беларусі. “Радзе Еўропы цалкам неабходна сур’ёзна задумацца пра тое, што можна зрабіць з мэтай пасоўвання еўрапейскіх каштоўнасцяў у Беларусі”, – сказаў А. Рыгоні.На яго думку, Радзе Еўропы варта весці з Беларуссю “пакрокавы дыялог, у аснове якога будуць ляжаць добрасуседскія стасункі”. Ён падкрэсліў, што разрыў стасункаў з беларускімі ўладамі ні да чаго добрага прывесці не можа.“Я супраць разрыву ўсіх кантактаў з беларускімі ўладамі – мы ўпэўніліся, што такая палітыка не аказвае ўплыву на сітуацыю ў краіне, толькі абцяжарваючы нашы стасункі з беларускім народам”, – заявіў А. Рыгоні. Дакладчык па Беларусі мяркуе, што Рада Еўропы павінна “ізноў пачаць дыялог” з беларускімі ўладамі.Паводле “Комерсантъ”, “Тэлеграф” (www.telegraf.by) і БелаПАН